Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік | |
па-беларуску: Мікалай Іванавіч Лазавік | |
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
|
|
---|---|
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 студзеня 1951 |
Памёр: |
5 лістапада 2016 (65 гадоў) |
Адукацыя: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лазавік.
Мікала́й Іва́навіч Лазаві́к (18 студзеня 1951, в. Невіняны, Вялейскі раён, Менская вобласьць — 7 лістапада 2016, Менск) — беларускі палітык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995—1996), уваходзіў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня[1].
З 2000 году займаў пасаду сакратара Цэнтрвыбаркама. Паводле стану здароўя быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 году.
Памёр 5 лістапада 2016 году. Пахаваны на Паўночных могілках Менску.
Санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2006 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаны недэмакратычнымі, быў у Чорным сьпісе Эўразьвязу[2]. Санкцыі неаднаразова падаўжаліся да 2016 году.
Таксама Лазавік знаходзіўся ў Сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №495 «Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Наталья Костюкевич, Ольга Корелина (2015-10-13) Невъездные в ЕС чиновники рассказали, куда поедут в случае приостановки санкций (рас.). TUT.BY. Праверана 2018-05-20 г. Архіўная копія ад 2018-05-21 г.
- ^ Banned Belarusians: Sanctions Don't Hurt (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (2011-02-02). Праверана 2021-07-25 г. Архіўная копія ад 2021-07-25 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня
- Чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ